Эўрапейскі зьвяз увёў санкцыі супраць шасьці кампаній, якія бралі ўдзел у будаўніцтве моста, які злучыў Расею і анэксаваны Крым. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным журнале ЭЗ.
Сярод кампаній, якія трапілі пад санкцыі, дзьве належаць расейскаму мільярдэру Аркадзь Ратэнберг — «Мостотрест» і «Стройгазмонтаж».
Пра тое, што супраць кампаній-будаўнікоў увядуць санкцыі, стала вядома 18 ліпеня. Санкцыі прадугледжваюць замарожваньне актываў і забарону на выдачу віз асобам і прадпрыемствам, якія будавалі 19-кілямэтровы Керчанскі мост, які злучае мацярык поўдня Расеі з Крымскім паўвостравам. Паводле Эўразьвязу, будаўніцтва Расеяй моста ў анэксаваны Крым дэстабілізуе тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
Да таго, як да санкцыйнага сьпісу дадалі шэсьць кампаній, у ім знаходзіліся імёны 155 чалавек з Расеі і Ўкраіны і 38 арганізацый.
Мост над Керчанскім праліве быў адкрыты для аўтамабіляў і аўтобусаў у траўні. Ён складаецца з чатырохпалоснай шашы і двух чыгуначных ліній, якія ўсё яшчэ будуюцца.
Праект будаўніцтва Керчанскага моста коштам 3,7 мільярда даляраў пачаўся ў 2016 годзе.