Свабода падлічыла, колькі разоў на БТ паказалі Аляксандра Лукашэнку пасьля чутак пра ягоны інсульт.
Вынік: 0.
Пры гэтым, Лукашэнку некалькі разоў згадалі ў сюжэце пра дарожнае будаўніцтва і кантроль кіраўніка дзяржавы над ім.
Лукашэнка не зьяўляецца на публіцы з 28 ліпеня
30 ліпеня прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант абвергла інфармацыю пра інсульт Лукашэнкі, распаўсюджаную ўкраінскімі СМІ.
Пра хваробу кіраўніка Беларусі першым паведаміў расейскі ананімны Telegram-канал «Незыгарь», які спэцыялізуецца на палітычных зьлівах, а потым украінскі сайт Dsnews.ua. У публікацыі апошняга адзначалася, што Аляксандар Лукашэнка з 28 ліпеня не зьяўляўся на публічных мерапрыемствах. А 26 ліпеня ён павінен быў прыехаць у Гомель, аднак візыт не адбыўся.