Затрыманаму пасьля забойства ў Бабруйску дзьвюх жанчын прад’явілі абвінавачаньне.
У Бабруйску ў ванным пакоі кватэры знайшлі забітымі дзьвюх дзяўчат
Мужчыну падазраюць у забойстве дзьвюх асоб з асаблівай жорсткасьцю паводле падпунктаў 1 і 6 ч. 2 арт. 139 КК. Гэты артыкул прадугледжвае:
- ад 8 да 25 гадоў турмы;
- пажыцьцёвае зьняволеньне;
- сьмяротнае пакараньне.
Што вядома?
Паводле сьледзтва, 36-гадовы жыхар Бабруйску разам з жанчынамі 26 і 27 гадоў ужываў сьпіртныя напоі ў забаўляльнай установе. Пасьля кампанія прыйшла дадому да мужчыны, дзе каля 7 гадзін раніцы ён ударыў знаёмых малатком і нажом.
Жанчыны памерлі на месцы здарэньня. Адна зь іх перад гібельлю пасьпела патэлефанаваць у міліцыю.
Падазраваны віну прызнаў
Мужчыну ўзялі пад варту, ён прызнаў віну і дае паказаньні сьледчым.
Сьледчы камітэт прызначыў правесьці ў дачыненьні да абвінавачанага наступныя экспэртызы:
- псыхоляга-псыхіятрычную;
- сэксалягічную;
- псыхафізіялягічную.