Тысячы грамадзян Нямеччыны, нашчадкі турэцкіх імігрантаў, дзеляцца ў сацсетках скаргамі на «расізм і дыскрымінацыю» з боку прадстаўнікоў тытульнай нацыі — у рамках запушчанай у сацсетках кампаніі пад хэштэгам #metwo.
Пра гэта піша ў нядзелю, 29 ліпеня, навіннае агенцтва Reuters.
Ініцыятарам кампаніі стаў паўабаронца зборнай Нямеччыны ж футболе Мэсут Эзіль — этнічны турак і вернік-мусульманін — які ў 2014 годзе пачаў фінальны матч супраць Аргентыны з чытаньня Кур’ану, а пасля перамогі аддаў падзяку Алагу.
Тыдзень таму Эзіль абвясьціў, што пакідае зборную Нямеччыны, назваўшы прычынай сыходу непаважлівае стаўленьне да яго як да прадстаўніка нацыянальнай меншасьці.
Яго падтрымалі мноства супляменьнікаў і адзінаверцаў, якія сьцьвярджаюць, што прайшлі праз тыя самыя выпрабаваньні і сутыкнуліся з расізмам і прыніжэньнем.
Хэштэг #metwo — відавочная алюзія на кампанію абароне жанчын і выкрыцьця гвалтаўнікоў, якая праходзіць пад хэштэган #metoo — «я таксама». У літаральным перакладзе metwo — «я двое». Ініцыятары руху спрабуюць такім чынам перадаць дваістасьць і складанасьць сваёй нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.
Больш за 22% насельніцтва Германіі — імігранты або нашчадкі імігрантаў. Яны сьцьвярджаюць, што іх становішча пагоршылася са зьяўленнем на палітычнай арэне правай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны», якая выступае за забарону іміграцыі.