У Курапатах 29 чысла кожнага месяца традыцыйна праходзяць акцыі па ўшанаваньні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. 29 ліпеня збор а 18-й каля каменю на Курапацкай Галгофе. А 19-й гадзіне — супольная малітва.
Пра гэта паведаміў Свабодзе кіраўнік Руху салідарнасьці «Разам!» Вячаслаў Сіўчык.
«Дагэтуль сумная дата — Дзень ушанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій — адсутнічае ў дзяржаўным календары. Дагэтуль не асуджаныя тыя, хто ажыцьцяўляў масавыя забойствы, хто аддаваў загады, хто падводзіў ідэалягічную базу і маральна апраўдваў генацыд. Дагэтуль блюзьнеры і ўлады, што іх пакрываюць, дазваляюць таптаньне нацыянальнай беларускай сьвятыні. Таму запрашаем усіх неабыякавых на супольную малітву 29 ліпеня ўвечары ў Курапаты», — паведаміў спадар Сіўчык.