На Марсе знайшлі падземнае возера з салёнай вадой

Навукоўцы знайшлі на Марсе падземнае возера з салёнай вадой — пра гэта гаворыцца ў новым дасьледаваньні, апублікаваным у часопісе Science.

Возера разьмешчана каля паўднёвага полюсу плянэты на глыбіні паўтара кілямэтра пад марсіянскім лёдам і дасягае 20 кілямэтраў у шырыню. Гэта самы буйны вадаём, выяўлены на Марсе.

Вада — важны элемэнт для існаваньня жыцьця ў разуменьні сучаснай навукі, і навукоўцы даўно спрабуюць даказаць наяўнасьць вадкай вады на Марсе.

«Гэтая вада будзе вельмі халоднай, блізкай да кропкі замярзаньня. І яна будзе салёнай. Гэта не ідэальныя ўмовы для зьяўленьня жыцьця», — сказала агенцтву Associated Press плянэтарны геоляг Кірстэн Сібах. Яна дадала, што ў той жа час на Зямлі існуюць мікробы, якія здолелі прыстасавацца да падобных умоваў.

Аўтары дасіледаваніня выкарыстоўвалі вынікі назіраніняў эўрапейскага касьмічнага апарата Mars Express, атрыманыя паміж траўнем 2012 і сьнежнем 2015 году.