Для ўдзельнікаў і гледачоў Эўрапейскіх гульняў-2019 у Беларусі будзе бязьвіз

  • БелаПАН

Менск-арэна

Устаноўлены бязьвізавы ўезд удзельнікам і гледачам II Эўрапейскіх гульняў. Указ «Аб мерах па падрыхтоўцы і правядзеньню II Эўрапейскіх гульняў 2019 году» падпісаў 24 ліпеня Аляксандар Лукашэнка.

Дакумэнт устанаўлівае бязьвізавы ўезд у Беларусь для ўдзельнікаў, афіцыйных прадстаўнікоў, арганізатараў гульняў, іншых спэцыялістаў з 20 траўня па 10 ліпеня 2019 году, а таксама для замежных турыстаў з 10 чэрвеня па 10 ліпеня па акрэдытацыйных картах або квітках на спартовыя спаборніцтвы, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Гульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня.

«Бязьвіз» для замежнікаў працягнулі да 30 сутак

Дакумэнт прадугледжвае бясплатнае перасоўваньне па асобных участках платных дарог для транспартных сродкаў дзяржаваў, якія не ўваходзяць у Эўразійскі эканамічны саюз, абмяжоўвае рух грузавых аўтамабіляў у Менску ў дзённы час у пэрыяд правядзеньня гульняў, рэгулюе тэрміны дзеяньня спэцыяльнай мытнай працэдуры ў адносінах да замежных тавараў, што ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі і прызначаныя для падрыхтоўкі і правядзеньня спаборніцтваў.

Плянуецца, што ў Эўрапейскіх гульнях возьмуць удзел каля 4000 спартоўцаў з 50 краінаў.