Беларусь заняла трэцяе месца паводле росту спажывецкіх цэнаў у першай палове 2018 году, сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.
Паводле вынікаў шасьці месяцаў цэны ў краіне павялічыліся на 2,9%.
На першых месцах:
- Узбэкістан (6,3%)
- Украіна (4,4%)
Як і ў Беларусі, на 2,9% вырасьлі цэны ў Эстоніі
Толькі ў чэрвені ў Беларусі цэны павысіліся на 0,4%.