Украінскі баксёр Аляксандр Усік перамог расейца і стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету

Аляксандр Усік

Аляксандр Усік выступае ў вагавой катэгорыі да 90,7 кіляграмаў. Абсалютным чэмпіёнам лічыцца баксёр, які мае тытул чэмпіёна сьвету па ўсіх значных вэрсіях баксёрскіх арганізацый.

Усік выйграў фінальны бой WBSS (World Boxing Super Series) і перамог расейца Мурата Гасіева. Цяпер ён зьяўляецца чэмпіёнам WBA, WBC, IBF, WBO у першай цяжкай вазе і першым уладальнікам Куба Махамэда Алі.

Аляксандр Усік нарадзіўся ў Сімфэропалі, мае ўкраінскае грамадзянства, выступае за Ўкраіну.