Амбасадарка ЗША ў Кіеве наведала месца забойства Паўла Шарамета. ФАТАФАКТ

Амбасадарка ЗША ва Ўкраіне Мары Ёванавіч прыняла ўдзел у акцыі да другой гадавіны забойства Паўла Шарамета ў Кіеве.

«Мы нядаўна чулі ад некаторых сяброў і журналісцкай супольнасьці, што яны адчуваюць вялікі ціск. І я зноў думаю, што гэта роля ўрада - стварыць асяродзьдзе, дзе журналісты змогуць займацца сваёй прафэсіяй, што асабліва важнае ў любой дэмакратычнай краіне: паведамляць сумленна, аб'ектыўна, зразумела і незаангажавана, бесстаронна, так, каб украінцы ў гэтым выпадку маглі б зрабіць уласныя высновы», - сказала пасол журналістам