Прабегчы на «Крылах анёлаў». Тры гісторыі валянтэраў
Your browser doesn’t support HTML5
“Было б файна, калі б зьявілася яшчэ і аналягічная перадача "Толькі мужчыны" з такімі ж натхняльнымі і кранальнымі гісторыямі», прапанавала Наста Кудасава пасьля дыскусіі з трыма жанчынамі-валянтэркамі -- Кацярынай Парыжаскай, Крысьцінай Крук і Крысьцінай Вітушкай. Такім чынам прыроду, перавагі і выдаткі валянтэрства абмяркоўваюць гісторык Павал Каралёў, які апякуецца Вайсковымі могілкамі, валянтэр шэрагу гуманітарных праектаў Віталь Саболька і Дзьмітры Цімашкоў, кіраўнік каманды «Крылы анёлаў», якая ладзіць прабегі з вазочнікамі.