Міністарка ўнутранай бясьпекі ЗША Кірстэн Нілсэн заявіла, што Злучаныя Штаты павінны быць гатовыя супрацьстаяць спробам Расеі ўмяшацца сёлетнія амэрыканскія выбары.
«Я ня думаю, што ёсьць нейкія сумневы [спэцслужбаў], што расейцы спрабавалі ўкараніцца і ўмяшацца ў нашы выбарчыя сыстэмы,» — сказала Нільсэн на форуме па бясьпецы ў штаце Каларада 19 ліпеня.
«Я ня думаю, што ёсьць нейкі сумнеў, што яны зрабілі гэта, і я думаю, што мы павінны быць падрыхтаваныя, што яны зробяць гэта зноў, улічваючы іх магчымасьці і жаданьне».
Нільсэн дадала, што яна ня бачыла доказаў таго, што Расея працавала «на карысьць пэўнай палітычнай партыі».
«Агульная мэта ў тым, каб пасеяць смуту», — сказала яна.
Таксама 19 ліпеня лідэр Рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце Мітч Макконэл сказаў, што ён папрасіў два камітэты Сэнату правесьці слуханьне аб магчымых дадатковых санкцыях супраць Расеі за яе меркаванае выбарчае ўмяшаньне.
Паводле яго, слуханьні будуць часткай адказу на ўмяшаньне Расеі ў выбары, якія маюць адбыцца ў лістападзе.