Яго ўсьмешка і голас распазнавальныя і ў Беларусі, і ва Ўкраіне, і ў Расеі, але акурат у апошнюю краіну актор ня езьдзіць зь 2008 году. Калі цябе б’юць, ты яму не павінен песьні сьпяваць, — казаў Вахтанг Кікабідзэ ў інтэрвію Радыё Свабода ў 2015 годзе.
Your browser doesn’t support HTML5
«Вельмі дрэнны сцэнар напісаў Пуцін, калі прыйшоў у Грузію. ...Калі я ўбачыў тут першы расейскі танк... Мы ўсе былі ў шоку. У самым страшным сьне мы не маглі сабе такое ўявіць», – узгадвае Кікабідзэ падзеі, калі расейскія войскі захапілі тэрыторыю Паўночнай Асэтыі.
«Але яшчэ больш мяне ўразіла акупацыя Ўкраіны – яны ж славяне. Больш таго і Ўкраіна, і Грузія, і Расея – праваслаўныя краіны. Вялікі грэх на сябе ўзяў Уладзімір Пуцін», – кажа актор, які падчас расейска-грузінскай вайны адмовіўся ад расейскай урадавай узнагароды «Ордэн Сяброўства народаў».
Кікабідзэ выступіў супраць анэксіі Крыму Расеяй і зладзіў канцэртны тур па Ўкраіне ў памяць аб «Нябеснай сотні» — людзях, забітых падчас пратэстаў на Майдане ў Кіеве ў 2014 годзе.