Эўразьвяз увядзе санкцыі супраць удзельнікаў будаўніцтва Керчанскага моста

Амбасадары Эўразьвязу вырашылі дадаць шэсьць расейскіх арганізацый у санкцыйны сьпіс за ўдзел у будаўніцтве Керчанскага моста. Санкцыі прадугледжваюць замарожваньне актываў і забарону на выдачу віз асобам і прадпрыемствам, якія будавалі 19-кілямэтровы Керчанскі мост, які злучае мацярык поўдня Расеі з Крымскім паўвостравам.

Паводле Эўразьвязу, будаўніцтва Расеяй моста ў анэксаваны Крым спрыяе дэстабілізацыі тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. Службовыя асобы ЭЗ, якія размаўлялі з Радыё Свабода на ўмовах ананімнасьці, паведамілі, што ў найбліжэйшыя дні чакаецца афіцыйнае рашэньне аб даданьні шасьці суб’ектаў у сьпіс санкцый. Цяпер санкцыйны сьпіс зьмяшчае імёны 155 чалавек з Расеі і Ўкраіны і 38 арганізацый.

Мост над Керчанскім праліве быў адкрыты для аўтамабіляў і аўтобусаў у траўні. Ён складаецца з чатырохпалоснай шашы і двух чыгуначных ліній, якія ўсё яшчэ будуюцца.

Праект будаўніцтва Керчанскага моста коштам 3,7 мільярда даляраў пачаўся ў 2016 годзе.