Лукашэнка павялічыў сярэднюю пэнсію

Аляксандар Лукашэнка 17 ліпеня падпісаў указ № 278 аб павышэньні пэнсій з 1 жніўня, піша БелТА.

Сам указ не апублікаваны. Павелічэньне зьвязана з павелічэньнем ад 1 жніўня сярэдняга заробку.

Папярэдні раз працоўныя пэнсіі павялічвалі ў траўні. Тады іх памер вырас у сярэднім на 5,3%.