ЗША хочуць увесьці дадатковыя санкцыі супраць Расеі

Пол Раян, сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Пол Раян заявіў, што мае намер разгледзець дадатковыя санкцыі супраць Расеі.

Ён пацьвердзіў сваю падтрымку амэрыканскай выведнай супольнасьці ў расьсьледаваньні ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году.

Калі камітэты Кангрэсу ЗША палічаць неабходнымі новыя санкцыі супраць Расеі, «я буду вельмі рады разгледзець праекты гэтых санкцыяў», сказаў Пол Раён у гутарцы з журналістамі ў Вашынгтоне.

Паводле сьпікера Палаты прадстаўнікоў ЗША, расейскі ўрад, што ня падзяляе каштоўнасьцяў, якімі кіруюцца Злучаныя Штаты, зьяўляецца пагрозай амэрыканскім інтарэсам.

Дональд Трамп у аўторак раніцай даў высокую ацэнку сваёй сустрэчы ў Хэльсынкі з Уладзімірам Пуціным і спрабаваў дыскрэдытаваць крытыкаў, якія называюць Хэльсынскую сустрэчу правальнай, што нанесьла шкоду Злучаным Штатам.


Саміт Трамп-Пуцін: самае важнае з прэс-канфэрэнцыі