Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю ўвечары прыляцеў у Фінляндыю для сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, якая адбудзецца заўтра.
Самалёт амэрыканскага прэзыдэнта прыляцеў у Хэльсынкі з Шатляндыі, дзе Трамп правёў два дні на тэрыторыі свайго гольф-клюбу Trump Turnberry.
Перад ад’ездам Дональд Трамп сказаў у інтэрвію тэлекампаніі CBS, што няшмат чакае ад сустрэчы з Пуціным.
Саміт Расея — ЗША заплянаваны на 16 ліпеня. Напярэдадні сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі ў Хэльсынкі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаў перакананасьць, што Дональд Трамп будзе прытрымлівацца ў пытаньні Крыму пазыцыі аб непрызнаньні анэксіі Расеяй украінскага паўвострава.