Падчас цырымоніі ўзнагароджаньня пасьля фінальнага матчу ЧС - 2018, якая адбывалася пад моцным дажджом, парасон доўгі час трымалі толькі над Уладзімірам Пуціным. Прэзыдэнты Францыі і Харватыі прамоклі да ніткі.
Празь нейкі час прынесьлі яшчэ адзін парасон - Эманюэлю Макрону. І толькі пасьля - Каліндзе Грабар-Кітаравіч. Але гэтым двум гэта было ўжо без патрэбы, бо на іх не засталося сухога месца.