На пачатку другога тайму фінальнага матчу чэмпіянату сьвету ў футболе паміж Харватыяй і Францыяй гульня была спыненая, бо на поле выбеглі староньнія людзі ў паліцыйнай уніформе.
Невядомыя пасьпелі дабегчы да сярэдзіны поля, дзе іх дагналі службы аховы.
На старонцы расейскага фэмінісцкага панк-рок гурту Pussy Riot зьявілася інфармацыя пра тое, што гэта была акцыя пратэсту, якую зладзілі ўдзельніцы гурту.
Пасьля зьявілася відэа допыту затрыманых у пастарунку паліцыі.