“Бацькі незалежнасьці” - Трусаў, Сасноў, Навумчык - пра гісторыю і пагрозы беларускаму сувэрэнітэту
Your browser doesn’t support HTML5
Якое месца ў беларускай гісторыі зойме 27 ліпеня 1990 года, дзень прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце? Які шлях прайшла Беларусі за гады незалежнасьці? Чаму дагэтуль мы вымушаныя гаварыць пра пагрозы беларускай незалежнасьці? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі 12 скліканьня, якія і прымалі Дэклярацыю аб сувэрэнітэтце, Алег Трусаў, Аляксандар Сасноў і Сяргей Навумчык. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў