У выніку залевы ў Менску нядаўна рэканструяваная вуліца Рэвалюцыйная стала ракой. Шэраг менчукоў адзначаў, што пры даволі высокіх коштах рэканструкцыі каналізацыя там зроблена сумнеўнай якасьці, ды й нават вадасьцёкавыя трубы з дамоў не заведзеныя пад зямлю.
На пытаньне, чаму залеўную каналізацыю не завялі пад зямлю, дырэктар «Менскай спадчыны» Аляксандар Кохан адказваў Tut.by, што гэта пацягнула б павелічэньне тэрмінаў і кошту будаўніцтва. Паводле яго, каб зрабіць адвод пад зямлю вадасьцёкавай сыстэмы, неабходна было пракласьці сеткі каналізацыі пад зямлёй на глыбіні ад 1,4 да 2,5 м.