У Кітаі ад выбуху на хімічным заводзе загінулі 19 чалавек

Кітай. Фотападарожжа Яна Шупы

У Кітаі ў выніку выбуху на хімічным заводзе загінулі 19 чалавек, параненыя 12, паведамляе агенцтва Reuters.

Выбух здарыўся ўвечары 12 ліпеня на заводзе ў індустрыяльным парку ў правінцыі Сычуань. Прычыны пакуль невядомыя.

Пацярпелыя ў стабільным стане, пачалося расьсьледаваньне, паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа.

У лютым 8 чалавек загінулі і 10 пацярпелі ў выніку працёку газу на сталяварным заводзе на поўдні Кітая.