Суд у Турэччыне прысудзіў 72 чалавекі да пажыцьцёвага зьняволеньня за ўдзел у беспарадках у Стамбуле падчас спробы дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе.
Паводле вэрсіі сьледзтва, падсудныя ўдзельнічалі ў сутыкненьнях на Басфорскім мосьце. Ім былі выстаўленыя абвінавачаньні «у наўмысным забойстве цывільных асоб», якія прыслухаліся да закліку прэзыдэнта Турэччыны Эрдагана кінуць выклік змоўшчыкам.
Спроба перавароту ў Турэччыне, арганізаваная часткай узброеных сілаў краіны, была зьдзейсьненая ў ноч на 16 ліпеня 2016 году. Прэзыдэнт Эрдаган, які пасьпеў пакінуць сваю рэзыдэнцыю, заклікаў турэцкіх грамадзян выйсьці на вуліцы і супрацьстаяць мяцежнікам. У распачатых сутыкненьнях паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Эрдагана загінулі больш за 200 чалавек, 43 зь іх — на Басфорскім мосьце ў Стамбуле, які пасьля правалу перавароту быў перайменаваны ў мост Пакутнікаў 15 ліпеня.
Што адбылося ў Турэччыне ў ноч на 16 ліпеня. Відэа 2016 году
Your browser doesn’t support HTML5