У Гомлі працягваецца разгляд крымінальнай справы за дзедаўшчыну ў памежных войсках. Судзяць былых памежнікаў з заставы «Новая Гута» (в/ч № 1242).
Паводле абвінавачаньня, 20-гадовы Раман Гладкі і 22-гадовы Сяргей Гузееў білі малодшых салдатаў на памежнай заставе і зьдзекаваліся зь іх. Пацярпелі сем чалавек.

9 ліпеня на судзе прысутнічалі 50 вайскоўцаў — салдаты, прапаршчыкі і афіцэры з розных падразьдзяленьняў Гомельскага памежнага атраду.
«У мэтах прафіляктыкі», — патлумачыў адзін з афіцэраў.

Абвінавачаньне былыя вайскоўцы прызнаюць часткова. Яны кажуць, што такія дзеяньні ня мелі на мэце гвалт ці прыніжэньне, а нібыта падтрымлівалі вайсковыя традыцыі і «ўмацоўвалі маральны дух» навічкоў.
