«Праігралі, праігралі...» Саўка ды Грышка пра паразу расейцаў на чэмпіянаце

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка:
Я балеў за Расію.
Я у мысьлях прасіў іх:
Пакажыце нам сілу
Пакажыце ўсем прыць!
Грышка:
Толькі не атрымалася.
Прагулялі харватам.
А іначай ніяк і ня мусіла быць.

Рэфрэн:
Саўка:
Праігралі, праігралі
Расіяне ў чвэрцьфінале.
Льюцца сьлёзы, і ніяк іх не суняць.
Грышка:
Як выдатна, як выдатна,
Абгулялі іх харваты!
Дзе шампанскае? Давайце сьвяткаваць!

Саўка:
Плачу ўжо трэці дзень я.
Што жэ, братцы, мне дзелаць?
Абыгралі Расею - нашых лучшых друзей.
Грышка:
Хто з Расеяй сябруе,
Потым той пашкадуе.
За Расею, Савелій ты лепш не заўзей.

Рэфрэн.