Сёньня ў Лёндане праходзіць штогадовы прайд у гонар дасягненьняў ЛГБТ-супольнасьці. Каб падтрымаць прайд, супрацоўнікі амбасады Вялікай Брытаніі ў Менску апрануліся ў колеры вясёлкавага сьцягу — сымбалю руху ЛГБТ.
На фота, апублікаваным на афіцыйнай старонцы амбасады ў фэйсбуку, ёсьць і сама амбасадарка Фіёна Гіб.
«Сёньня ў 46-ы раз праходзіць штогадовы Лёнданскі прайд у гонар гісторыі і дасягненьняў супольнасьці ЛГБТ. Каб падтрымаць Лёнданскі прайд, каманда амбасады Вялікай Брытаніі ў Беларусі апранулася ў колеры вясёлкавага сьцяга», — напісана пад фота на старонцы амбасады ў фэйсбуку.
Нагадаем, што 17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, амбасады Вялікай Брытаніі і ЗША ў Менску вывесілі вясёлкавыя сьцягі. 20 траўня Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала заяву, дзе назвала аднаполыя адносіны падробкай.
21 траўня кіраўнік МУС Ігар Шуневіч назваў вывешваньне міжнароднага сымбаля ЛГБТ-супольнасьці прапагандай «непрымальнага» ладу жыцьця. Праз два дні, 23 траўня, міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што існуе шэраг рэчаў, «непрымальных» для беларускага мэнталітэту. Макей адзначыў важнасьць і неадназначнасьць тэматыкі «правоў мяншыняў».
Шуневіча назвалі аўтарам «гамафобнай заявы» МУС у міліцэйскім пратаколе
Your browser doesn’t support HTML5