Як праходзіць Купальле на Палесьсі. Вялікі фотарэпартаж з Турава
Звычайна Кулальле адзначаюць уначы. Але праз забарону мясцовай міліцыі ў Тураве сьвяткаваньне перанесьлі на ранейшы час.
Купальле сьвяткуюць каля вадаёмаў. У Тураве - на беразе Прыпяці, якая працякае праз усё мястэчка
Традыцыйна Купальле адзначалася ў дзень летняга сонцастаяньня – у ноч на 24 чэрвеня. Але пасьля пераходу зь Юліяскага на Грыгарыянскі каляндар усё часьцей гэтае сьвята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня.
Русалкі ў Прыпяці - асаблівасьць Купальля ў Тураве.
Праход праз «браму» — частка купальскага абраду
Русалкі спрабуць скрасьці Купалыча
Купалінкі абараняюць Купалыча