У Магілёве на недабудаваным вясьлярным канале змыла грунт, пашкодзіла ліўневы калектар. Яміна пагражае паглынуць і ходнік, які за два мэтры ад яе. Крыху наводдаль праезная частка.
На дне яміны бэтонны друз ад каналізацыйных труб.
Ваколіцы канала аблюбавалі для прагулак жыхары шматпавярховікаў з вуліц Фаціна, Цярохіна і Златавустаўскага. Як яны кажуць, калектар «размылі дажджы апошніх дзён». Суразмоўцы настойваюць: яго не дабудавалі, а разбурэньне стала вынікам таго, што разгермэтызавалася нядбайна пракладзеная ліўневая сыстэма.
Месца, дзе абваліўся бераг, абнесена засьцерагальнымі стужкамі. Ніякіх прац не вядзецца. Высьветліць, на чыім балянсе калектар і хто будзе яго рамантаваць, не ўдалося.
Пад вясьлярны канал хацелі прыставаць затоку, якую магілёўцы называюць Фацімскай, але да канца гэтую справу не давялі. Затока мялее. На яе беразе пяць гадоў таму ўзяліся будаваць яшчэ і адміністрацыйна-спартовы корпус вясьлярнага каналу. Каб скончыць будоўлю, няма грошай. Апошнія пяць гадоў працы стаяць.