Затрыманьні актывістаў на менскім бульвары Талбухіна 3 ліпеня ўлады патлумачылі тым, што на акцыю не было дазволу гарадзкіх уладаў.
З такой заявай выступіў намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі Міністэрства ўнутраных спраў Дзьмітры Кур’ян.
Прадстаўнік МУС сказаў, што ніхто з удзельнікаў не зьвяртаўся да Менгарвыканкаму з просьбай дазволіць ім такі мітынг, а паколькі гэта расцэньваецца як парушэньне правапарадку, супрацоўнікі міліцыі былі вымушаныя спыніць акцыю.
Пры гэтым Кур'ян падкрэсьліў, што месца, на якім праходзіла акцыя, адсутнічала ў пераліку адрасоў для адзначэньня Дня незалежнасьці 3 ліпеня ў Менску.
Паводле праваабаронцаў, агулам у міліцэйскія ўчасткі было дастаўлена 30 дэмакратычных актывістаў і назіральнікаў.