3 ліпеня дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо павіншаваў народ Беларусі зь днём незалежнасьці.
«Злучаныя Штаты адданыя справе падтрымкі сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі, — адзначаецца ў заяве кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства ЗША. — Мы працягваем супрацоўнічаць з урадам і народам Беларусі ў імя ўмацаваньня дэмакратычных інстытутаў і павагі фундамэнтальных свабодаў. Мы адданыя справе прасоўваньня агульных мэтаў і стымуляваньня ўзаемаразуменьня праз культурныя праграмы і абмены».
Віншаваньні народу Беларусі даслалі таксама кіраўнікі Вялікабрытаніі, Швэцыі, Ярданіі, Японіі, Расеі, Кітаю, Казахстану, Азэрбайджану, Украіны, Туркмэністану, Малдовы, Таджыкістану, Баўгарыі, Францыі, Італіі, Турэччыны, ААЭ, Алжыру, Сырыі, Палестыны, Кубы, Аўстраліі.