Знойдзеныя ў Тайляндзе дзеці могуць застацца пад зямлёй некалькі месяцаў

На месцы выратавальных работ каля пячорнага лябірынту Тхам Луанг

Экспэрты папярэджваюць, што апэрацыя па выратаваньні 12 падлеткаў з тайскай дзіцячай футбольнай каманды і іх трэнэра можа працягвацца некалькі месяцаў. Усе яны зьніклі дзевяць дзён таму, калі адправіліся ў турыстычны паход у пячорны лябірынт Тхам Луанг, і былі знойдзеныя 2 ліпеня.

Выратавальным работам перашкаджаюць моцныя дажджы ў раёне інцыдэнту. Рэпартажы з месца падзеі паказалі многія тэлеканалы.

Спэцыялісты кажуць, што небясьпека для жыцьця дзяцей узростам ад 11 да 16 годоў і іх трэнэра захоўваецца, бо яны знаходзяцца на вялікай глыбіні, у поўнай цемры, а ўзровень вады мяняецца. Пацярпелыя здолелі ў гэтых умовах знайсьці вышэйшы ўчастак, на якім яны і заставаліся ўвесь час.