Аўтобус зь беларускімі турыстамі перакуліўся ў Грузіі

Ілюстрацыйнае фота. Паліцыя Грузіі

ДТЗ з удзелам пасажырскага аўтобуса адбылося ў Грузіі. Аўтобус з турыстамі перакуліўся на Гамборскім перавале. Пра гэта паведамляе «Эхо Кавказа» са спасылкай на грузінскі тэлеканал «Руставі 2».

Аварыя адбылася на аўтамабільнай дарозе Вазіані-Гамборы-Сухумі, якая злучае Тбілісі з горадам Сухумі.

Паводле інфармацыі тэлеканалу, унутры аўтобуса знаходзіліся турысты зь Беларусі. Брыгады хуткай дапамогі даставілі пацярпелых у рэфэральную бальніцу Сухумі. Прычына аварыі невядомая.

Як паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі, у выніку аварыі 25 чалавек атрымалі траўмы лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасьці. Амбасада Беларусі ў Грузіі працуе ў кантакце з пацярпелымі.

Раней грузінскія СМІ паведамлялі пра меншую колькасьць пацярпелых.

На месцы аварыі знаходзяцца паліцыянты. Па факце здарэньня МУС Грузіі пачало сьледзтва па артыкуле «парушэньне правілаў бясьпекі руху або эксплюатацыі транспарту».