Прапануецца, што мужчыны будуць выходзіць на пэнсію ў 65, а жанчыны — у 63 гады.
На гэтым фоне падае рэйтынг самога Ўладзімера Пуціна і адабрэньня ягонай працы.
Паводле дадзеных ВЦИОМ, яшчэ 10 чэрвеня рэйтынг адабрэньня складаў 77%. 24 чэрвеня ён зьнізіўся да 63, 4%.
Паводле дадзеных Фонду грамадзкага меркаваньня (ФОМ), рэйтынг Уладзімера Пуціна зьнізіўся з 54% да 48%. Такі паказьнік палітык меў у 2011-2013 гадах.
Яшчэ ў студзені 2018 66% апытаных казалі, што на выбарах прэзыдэнта Расеі прагаласавалі б за Ўладзімера Пуціна. 24 чэрвеня ягонае імя назвалі толькі 48% апытаных.
Паведамляецца, што 80% расейцаў, якія ўдзельнічалі ў апытаньнях, ня згодныя з падвышэньнем пэнсійнага ўзросту.
Пэнсійная рэформа ў Расеі меркавана пачне ажыцьцяўляцца са студзеня 2019.