Тэатральная лябараторыя Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры правяла ў цэнтры Менску насупраць будынку МУС акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці.
«Мы заклікаем МУС пераступіць праз забабоны і абараняць правы ЛГБТ грамадзян, якія не парушаюць закон і сплачваюць падаткі, дзякуючы якім Міністэрства і існуе», — кажуць удзельнікі акцыі.
Трох удзельнікаў акцыі затрымалі і павезьлі ў РУУС Маскоўскага раёну. Сваіх імёнаў яны не назвалі.


