«За мяккім знакам выступае знак фашысцкі!»
Your browser doesn’t support HTML5
У тарашкевіцы больш мяккіх знакаў, чым у савецкім правапісе: сьвет, цьвік, дзьверы. Бо так вымаўляецца. Але бальшавіцкая рэформа 1933 году банальна наблізіла беларускую мову да расейскай. Камісары ўгледзелі за мяккім знакам «знак фашысцкі», а мовазнаўцы маўчалі, бо былі ў вязьніцы ці сырой зямлі.