Сацыяльная сетка Facebook адмовілася ад забароны любой рэклямы, звязанай з крыптовалютамі. Як паведаміў дырэктар па ўпраўленьні прадуктамі кампаніі Роб Лэзэрн, кіраўніцтва перагледзела зацьверджаную раней палітыку і вырашыла з 26 чэрвеня дазволіць разьмяшчаць на старонках сацыяльнай сеткі аб’явы, якія рэклямуюць крыптавалюту і зьвязаны зь ёю кантэнт.
Толькі з адным «але», падобная рэкляма будзе публікавацца толькі ад «папярэдне адобраных рэклямадаўцаў».
У сувязі з гэтым патэнцыйны рэклямадавец, жадаючы апублікаваць у Facebook абʼяву з рэклямай крыптовалюты, спачатку павінен будзе падаць заяўку, якая паступіць на разгляд супрацоўнікаў сацыяльнай сеткі.
Роб Лэзэрн асобна падкрэсьліў, што рэклама гэтых прадуктаў ці паслуг Фэйсбука, якія ўводзяць у зман, будзе выдаляцца.