У мінулую пятніцу, 22 чэрвеня, у Франфурце-на-Майне на 82-м годзе жыцьця памерла Тамара Казевіч, жонка выдатнага беларускага асьветніка і навукоўца, грамадзяніна ЗША Барыса Кіта. Пасьля сьмерці мужа яна сур'ёзна хварэла. Тамара Казевіч перажыла Барыса Кіта на чатыры з паловай месяцы.
Пра сьмерць Тамары Казевіч паведаміла Свабодзе яе дачка Ірына. Калі будзе пахаваньне, пакуль невядома. Тамару Казевіч пахаваюць на тых жа могілках праваслаўнай царквы ў гонар сьвятой Елізаветы ў Вісбадэне, дзе 15 лютага пахавалі Барыса Кіта.
Тамара Казевіч была апошняй жонкай Барыса Кіта, стасункі зь якой доўжыліся больш за 45 гадоў.
Свабода пісала пра гісторыю іх каханьня.