Летась у Літву прыехала 968 тысяч і сто турыстаў зь Беларусі. Гэта больш, чым зь любой іншай краіны.
Турыстаў з Польшчы было амаль 785 тысяч, а з Расеі — амаль 716 тысяч.
Беларусы таксама часьцей за іншых заставаліся ў Літве на адну і болей начэй (432,1 тысячы).
А вось толькі на дзень у Літву з-за мяжы больш за ўсё прыяжджала палякаў (566,6 тысячы супраць 536 тысяч беларусаў і 459,1 тысячы расейцаў).
У 2017 годзе беларускіх турыстаў у Літву прыехала на 17% больш, чым пазалетась.
Сярэдні турыст выдаткоўвае ў Літве 345,4 эўра за візыт.
Такія лічбы дае Літоўскі дэпартамэнт статыстыкі.