Зьмітра Дашкевіча затрымалі за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Цяпер ён у Бараўлянскім РАУС. Пра гэта паведамляе блогер Эдуард Пальчыс, які стаў сьведкам затрыманьня.
Абнаўленьне 04:30: празь некалі гадзінаў іх зь сябрам адпусьцілі.
Тэлефон Бараўлянскага РАУС не адказвае.
Разам з Дашкевічам затрыманы актывіст Валер Жэбрак за «транспартаваньне незаконных прадметаў». Ён дапамагаў перавозіць банэр «Курапаты - дарога сьмерці». Гэты банэр Зьміцер Дашкевіч усталяваў сёньня каля рэстарацыі «Паедзем, паядзім».
«Курапаты — дарога смерці» — так называўся артыкул Зянона Пазьняка пра масавыя забойствы ва ўрочышчы, апублікаваны 30 гадоў таму.
Your browser doesn’t support HTML5