Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 22 чэрвеня наведаў структуры аграхолдынгу «Купалаўскае» ў Шклоўскім раёне на Магілёўшчыне.
Стварэньне аграхолдынгу «Купалаўскі» ініцыяваў Аляксандар Лукашэнка. У 2016 годзе кіраўнік дзяржавы прапанаваў стварыць аб’яднаньне з трох буйных гаспадарак Шклоўскага раёну. На прыкладзе «Купалаўскага» Лукашэнка хацеў паказаць, якой мае быць гаспадарка ХХІ стагодзьдзя. У пэрспэктыве, не выключаў кіраўнік дзяржавы, аграхолдынг мог аб’яднацца зь яшчэ адным сельскагаспадарчым гігантам Шклоўшчыны — таварыствам «Александрыйскае».
Прапанаваў прыватызаваць калгасы
Лукашэнка адзначыў, што ня супраць, каб у сельскія гаспадаркі прыйшоў прыватны капітал, хоць і не зьяўляецца прыхільнікам прыватызацыі калгасаў і саўгасаў. Умова — задаволенасьць супрацоўнікаў і «годны» заробак.
Чаму сельская гаспадарка Беларусі стратная і што з гэтым рабіць
Што з заробкамі?
Сярэдні заробак у аграсэктары цягам двух гадоў неабходна «давесьці» да 1000 рублёў, заявіў Лукашэнка паводле БелТА. Найлепшыя гаспадаркі, паводле словаў кіраўніка дзяржавы, такі заробак ужо забясьпечылі.
Паводле зьвестак Белстату, у сёлета ў красавіку (актуальная інфармацыя на момант публікацыі) сярэдні налічаны заробак у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы склаў 673 рублі 20 капеек.