Фан-зоны ў цэнтры Менску сьвяткавалі перамогу расейскіх футбалістаў. ФОТА

19 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску адкрылася найбуйнейшая ў горадзе фан-зона футбольнага  чэмпіянату сьвету.

Заўзятараў з расейскімі сьцягамі ці сымболікай было няшмат, толькі асобныя абазначылі сябе расейскімі трыкалёрамі.

Яшчэ адна буйная фанзона ля мэтро Няміга, дзе падчас чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ў Менску зладзілі «зону гасьціннасьці».

На вуліцы можна было сустрэць і расейцаў. Гэтая кампанія маладых людзей прыехала з Санкт-Пецярбургу ў Менск, бо заставацца ў іх горадзе было занадта дорага.

Яшчэ адна фанзона пачала працу ў парку Перамогі.