Сёньня ў сядзібе Партыі БНФ праходзіць прэзэнтацыя кнігі Алены Струвэ «Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у беларускіх турмах». Кніга выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Яе склалі выбраныя перадачы праграмы «Свабода ў турмах», якую аўтарка цягам 2011–2017 гадоў вяла на Свабодзе.
Замовіць друкаваны асобнік можна тут.
У беларускіх месцах зьняволеньня ўтрымліваецца каля 40 тысяч чалавек, гэта прыкладна палова такога гораду, як Маладэчна. 90% — мужчыны і каля 10% — жанчыны.
Кніга — гэта дакумэнтальныя споведзі палітвязьняў і людзей з крымінальным досьведам. У іхніх аповедах ёсьць месца гору і радасьці, подласьці і высакародзтву, каханьню і нянавісьці, хваробам і сьмерці, палітычным і побытавым канфліктам, творчасьці і гумару.
Your browser doesn’t support HTML5
У прэзэнтацыі бяруць удзел журналіст Васіль Сямашка, які зазнаў беларускую і нямецкую турму; былы палітвязень, грамадзкі актывіст, абаронца Курапатаў Зьміцер Дашкевіч; Валянціна Аліневіч, маці першага ляўрэата прэміі імя Францішка Аляхновіча, аўтара кнігі «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча; Людміла Кучура, якая 14 гадоў змагаецца за мужа-вязьня; гісторык-архівіст Зьміцер Дрозд, аўтар кнігі «Бунт Батанікаў»; журналіст, бард Зьміцер Бартосік; мовазнаўца Вінцук Вячорка; іншыя былыя зьняволеныя.