«Кракадзіл сківіц не расьціскае». Расейскі мастак, на якога пакрыўдзілася былая пракурорка Крыму, просіць прытулку за мяжой

Малюнак Дзяніса Лапаціна. Чалавек падобны да расейскага прэзыдэнта Пуціна і надпіс «Буду тыраніць за ежу».

Мастак Дзяніс Лапацін яшчэ ў лютым зьехаў з Расеі, баючыся крымінальнага перасьледу за малюнак, у якім дэпутатка і былая пракурорка анэксаванага Расеяй Крыму Натальля Паклонская пазнала сябе — на яе думку, твор абражае і яе асабіста, і пачуцьці вернікаў.

Узімку Паклонская зьвярнулася ў Сьледчы камітэт Расеі з адпаведнай заявай, але месяц таму сьледчыя адмовіліся пачынаць крымінальную справу. Аднак дэпутатка на гэтым не спынілася: у канцы траўня яна накіравала кіраўніку Сьледчага камітэту Аляксандру Бастрыкіну афіцыйны запыт з нагоды адмовы заводзіць крымінальную справу на карыкатурыста. А некалькі дзён таму ў адной з груп манархістаў у сетцы «ВКонтакте» зьявіўся зварот з заклікам накіроўваць заявы на імя генпракурора Расеі і патрабаваць крымінальнай справы ў дачыненьні да Лапаціна.

Малюнак, які пакрыўдзіў Паклонскую

Акрамя таго, паводле мастака, ён рэгулярна атрымлівае пагрозы фізычнай расправы. Усё гэта прымусіла яго падаць у Францыі заяўку на атрыманьне палітычнага прытулку, сказаў Дзяніс Лапацін у інтэрвію Радыё Свабода. Ён кажа, што яму супрацьстаіць «сыстэма»: «Кракадзіл сківіц не расьціскае».

— Для сям’і гэта балюча, для мяне не, я ўжо прывык, гэта заўсёды было. Нават калі зусім нэўтральная бяскрыўдная карцінка. Гэта частка грамадзкай рэакцыі, заўсёды знойдзецца працэнт шалёных, якія на сябе гэта ўспрымуць вельмі востра. Усур’ёз я пагрозы «пакалечыць» не ўспрымаю. Гэта тыя ж самыя людзі, якія на мітынгу падыходзілі і ўсьміхаліся. У асабістым зносінах яны «сцуць» хоць нешта зрабіць. Усё за сьпінай. Гэта ўсё акаўнты бяз фота, незразумела ад каго. Гэта інтэрнэт-патрыёты, стылістка адна і тая ж, хоць я і не люблю абагульненіняў.

Дзяніс Лапацін

— А ўсё ж такі, што менавіта пішуць? Заб’ём, пакалечым?

— Так, вось гэта вось. Ногі пераламаць, морду набіць. Гэта заўсёды было, проста не было дзяржаўнай падтрымкі. Такія людзі ў статак не аб’ядноўваліся. А цяпер гэта ўсё ў дакумэнты ператвараецца і сапраўдную дзяржаўную машыну падключаюць. Магчыма, гэта параноя, але калі гэта хвалямі такімі ідзе, можа, яно неяк рэгулюецца? І не ад душы людзі пішуць, а таму што нейкая указаньні? Заглушыць інфармацыйным шумам нейкі сюжэт навінны. Перад нейкімі важнымі падзеямі. Вось, галадоўку Сянцова заглушыць, я не ведаю... Цяпер вось пэнсійны ўзрост падымаюць. Якія ў нас яшчэ падзеі нядобрыя? Фрагмэнцік мазаікі інфашуму ствараецца.

Малюнак Дзяніса Лапаціна. Пэрсанаж, падобны да кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.