Кожнаму літоўскаму школьніку выдзеляць 15 эўраў на год наведваць культурныя падзеі. Такое рашэньне прадугледжана ў канцэпцыі «культурнага пашпарту школьніка».
У верасьні сёлета «культурны пашпарт» атрымаюць вучні пачатковых клясаў, а са студзеня ім змогуць карыстацца ўсе вучні.
Ініцыятары новаўвядзеньня кажуць, што 15 эўраў дастаткова, бо не ідзецца пра дарагія квіткі. Тэатры, галерэі, іншыя ўстановы змогуць прапаноўваць паказы, акцыі, праекты, створаныя адмыслова для гэтай праграмы. Для школьнікаў будуць мінімальныя цэны.
Паводле папярэдніх зьвестак, праект «культурнага пашпарту» будзе каштаваць каля 6 млн эўраў за год. На гэта плянуюць выкарыстоўваць грошы бюджэту і Эўразьвязу.