Дзяржава гатовая прадаць ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» за 200 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведаміў намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.
«Мы разьлічваем каля гэтай сумы, ірляндзкі канцэрн CRH хоча таньней. Інсэстар не настроены браць завод цалкам, хоць мы прапануем выкупіць 100% акцый. Працягваецца перамоўны працэс, мы зьбліжаем пазыцыі. Прадпрыемства працуе рэнтабельна, не назапашвае даўгі, завершана мадэрнізацыя», — цытуе Анатоля Калініна агенцтва БелТА.
Па словах віцэ-прэм’ера, ёсьць намер у «кропкавай форме» праводзіць разьдзяржаўленьне прадпрыемстваў і продаж актываў пры дасягненьні кампрамісных рашэньняў. Гэта будзе адбывацца найперш там, дзе дзяржава ня можа справіцца з кіраваньнем вытворчасьцяў.
Анатоль Калінін адзначыў, што наступным кандыдатам на продаж можа стаць прадпрыемства «Гомельшкло».