Пры выбуху ў Кабуле загінулі як найменей 26 чалавек

Заканчэньне мясцу Рамазан. Ілюстрацыйнае фота

Невядомы зьдзейсьніў самападрыў падчас сьвяткаваньня заканчэньня Рамадана ў Джалалабадзе.

У Аўганістане ў выніку выбуху аўтамабіля загінулі к найменей 26 чалавек. Тэракт быў зьдзейсьнены ў суботу, 16 чэрвеня, паблізу горада Джалалабад на ўсходзе краіны, паведамляе інфармагенцтва AFP.

Побач з машынай, дзе знаходзіўся сьмяротнік, праходзіла сустрэча аўганскіх салдат з баевікамі радыкальнага ісламскага руху «Талібан». Яны сумесна адзначалі заканчэньне сьвяшчэннага мусульманскага месяца Рамазан, на час якога распаўсюджваецца рэжым спыненьня агню.

Адказнасьць за тэракт узяла на сябе «Ісламская дзяржава». «Талібан» сваё дачыненьне да здарэньня адмаўляе.