У Францыі абмяркоўваюць закон аб забароне фэйкавых навінаў. Відэа

Эманюэль Макрон

«Эманюэль Макрон — гей» — гэта толькі адна з плётак пра будучага прэзыдэнта Францыі, якая гучала падчас перадвыбарнай кампаніі летась. Выйграўшы галасаваньне, Макрон спачатку публічна абвінаваціў расейскія Sputnik і RT у дэзінфармацыі і прапагандзе, а потым загаварыў пра неабходнасьць барацьбы з хлусьлівай інфармацыяй.