Дырэктара «Мотавелазаводу» і былога кіраўніка Менскага гарадзкога камітэта Мікалая Ладуцька абралі кіраўніком грамадзкага аб’яднаньня «Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў».
Мікалаю Ладуцька — 59 гадоў. 66-гадовы Ўладзімер Карагін застанецца ганаровым старшынём. Пра вынікі справаздачна-выбарчай асамблеі арганізацыі, якая прайшла 15 чэрвеня ў Менску, паведаміла агенцтва БЕЛАПАН.
«Выбары праходзілі на альтэрнатыўнай глебе ў выніку адкрытых дэмакратычных працэдур», — сказаў Уладзімер Карагін.
Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў быў заснаваны ў 1997 годзе.
Мікалай Ладуцька кіраваў Менскім гарадзкім выканкамам з 2010 па 2014 гады.
У 2015-м ён узначаліў завод «Мотавела», пасьля таго як інвэстара прадпрыемства Аляксандра Муравьёва арыштавалі, а пазьней асудзілі да 11 гадоў зьняволеньня. Выпускаць матацыклы і ровары стала новая кампанія «Мотавелазавод», а «Мотавела» у красавіку 2018-га прызналі банкрутам