Радыё Свабода прадстаўляе пазнавальны цыкль падкастаў у чатырох частках пра Эўропу. Разам з гісторыкам і падарожнікам Аляксеем Ластоўскім мы раскрываем сакрэт эўрапейскай магутнасьці, падарожнічаем па эўрапейскіх мэтраполіях і вёсках, смакуем яе прысмакі і пітво, наведваем самыя шыкоўныя музэі.
Чаму Беларусь ня стала калыскай Эўропы
У першай частцы цыклю мы пагаворым пра тыя мясьціны, якія стаялі ля вытокаў агульнай эўрапейскай ідэнтычнасьці і якія варта наведаць, каб Эўропу разумець і каб эўрапейцам быць.
У якім горадзе б’ецца сэрца «Старога сьвету»?
У другой частцы гісторык і падарожнік Аляксей Ластоўскі апавядае пра гарады, дзе нарадзілася і віруе сёньня жыцьцё «Старога сьвету».
Што зьесьці і выпіць, каб адчуць эўрапейскі смак
У трэцяй частцы Аляксей Ластоўскі распавядае пра эўрапейскую кухню. Што можна смачна зьесьці і выпіць у прыгожых эўрапейскіх гарадах і мястэчках, пра якія мы размаўлялі ў папярэдняй частцы?
Музэі, дзе жыве эўрапейская прыгажосьць, моц і геній
У чацьвёртай частцы падкаст-цыклю «Пэрыфэрыі Эўропы» мы пагаворым пра эўрапейскія музэі. Пра тыя месцы, дзе ў адным месцы можна пабачыць эўрапейскую магутнасьць, геній і культурнае багацьце.