Рэзалюцыя з заклікам вызваліць Алега Сянцова і іншых палітычных зьняволеных Расеі было прынятая на сэсіі Эўрапейскага парлямэнту 14 чэрвеня.
Рэзалюцыя з заклікам вызваліць Алега Сянцова і іншых палітычных зьняволеных Расеі было прынятая на сэсіі Эўрапейскага парлямэнту 14 чэрвеня. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, за яе прагаласавалі 485 эўрадэпутатаў, супраць — 76, устрымаліся — 66.
Перад тым усе асноўныя палітычныя групы Парлямэнту ЭЗ пры абмеркаваньні стану з правамі чалавека ў Расеі заклікалі да вызваленьня Алега Сянцова і 158 іншых палітычных зьняволеных, якія ўтрымліваюцца ў гэтай краіне.